Аўторак, 06.01.2009, 23:10
Приветствую Вас Госць | RSS
Меню
Надвор'е
Анекдот дня

Россия решила не портить украинцам Новый год и пустила по трубе веселящий газ. Холодно, но весело!!
Галоўная » Архіў навін
Другога лютага, як заўсёды ў першую суботу месяца, прайшоў вечар сустрэчы з выпускнікамі ў Івянецкай сярэдняй школе!
Былыя аднакласнікі...смех... слёзы... усё як заўсёды... між тым кожны такі вечар нясе ў сабе штосьці асабістае... кожны раз новае... Усе мы становімся на год, на пяць, на дзесяць старэйшыя, але вяртаемся ў гэтыя сцены ўсё тымі ж першаклашкамі, якімі былі некалі, так далёка-далёка...першая настаўніца... першы класны кіраўнік...яны застануцца ў нашай памяці на ўсё жыццё...
Прыгадаліся словы з верша Барадуліна:
Трэба дома бываць часцей,
Трэба дома бываць не госцем,
Каб душою не ачарсцвець,
Каб не страцiць святое штосьцi.


Школа таксама наш дом, канешне, ён ніколі не заменіць сапраўднага баць... Чытаць далей »
Праглядаў: 486 | Дата: 10.02.2008 | Рэйтынг: 3.0/1 | Каментарыі (2)

Не хочацца штосьці шмат разважаць, я думаю ўсе і так разумныя людзі...
Проста прапаную глянуць на фатаграфію, зробленую ў Івянецкай школе...
Куды мы кацімся...
А мне заўсёды здавалася, што Радзіма гэта штосьці зусім іншае...
Напрыклад, роднае мястэчка, бацькі, сябры, проста неба над галавой!
Аказваецца, у нашай краіне зусім іншыя афіцыйныя погляды...



Праглядаў: 546 | Дата: 10.02.2008 | Рэйтынг: 4.2/5 | Каментарыі (5)

Новыя творы сатырыка Івана Вальчэўскага ў раздзеле Сатыратэрапія!
Прачытайце - і даведаецеся новы рэцэпт фаршырованай курыцы і што можа адарваць нашых жанчын нават ад бразільскага "мыла"!
Праглядаў: 354 | Дата: 10.02.2008 | Рэйтынг: 0.0/0 | Каментарыі (0)

    Вуліцы гамоняць...Мітусяцца людзі....
    Нам цяжка часам патэлефанаваць бацькам,не тое,што даведацца, што там 
робіцца ў родным мястэчку... Цяжка часам проста пабалтаць са старымі сябрамі, былымі аднакласнікамі, не тое, што даведацца, як там першая настаўніца маецца...
    Нам цяжка.. У нас няма часу..
    Спадзяюся, дзякуючы нашаму сайту, у вас атрымаецца хоць на хвілінку спыніць гэтую пагоню за незразумела чым... Паверце, нікуды гэта "незразумела што" не дзенецца, а вось людзі...
    Кажуць, што двойчы паўтарыць штосьці аднолькавае немагчыма, але мы і не збіраемся паўтараць іншыя івянецкія інтэрнэт-праекты, тым больш яны ўжо ўсе сышлі ў нябыт...
    На нашым сайце вы заўсёды:
  • будзеце атрымоўваць самыя свежыя навіны з мястэчка;
  • можаце пабачыць фатаграфіі мястэчка ў Чытаць далей »
Праглядаў: 393 | Дата: 01.02.2008 | Рэйтынг: 3.7/3 | Каментарыі (0)

« 1 2 [3]
Форма ўвахода
Логін:
Пароль:
Спецыяльныя праекты
Праекты



Івянец on-line © 2009