 |
Івянец у аблозе
На Гарадзеншчыне ўлады з дапамогай інспектараў дарожнага руху затрымалі ў Шчучыне аўтобус з палякамі, якія рухаліся з Гародні на сход у Івянцы, адзначае прэсавы сакратар Саюза палякаў Беларусі Ігар Банцэр.
- На дадзены момант спраўджваем сігналы, што на дарозе Гродна-Мінск, якой трэба рухацца ў Івянец, шмат пастоў міліцыі, якая спыняе выбарачна машыны. Я размаўляў з чалавекам, нібыта на выездзе з горада ёсць нейкі спіс, па якім правяраюць людзей, спыняюць і затрымліваюць. У нас ужо спадарыню Борыс спрбавалі затрымаць. Зараз я ведаю, што затрыманы мікраўтобус у Шчучыне, там дзевяць чалавек з кіроўцам. Стаяць пасты і мы вось чакаем, якія наступныя будуць затрыманні, колькі людзей не даедзе. Бо насамрэч шмат людзей едзе, але ці даедуць - гэта вялікае пытанне. Затрымалі на падставе таго, што нібыта кіроўца выпіўшы, таму яму трэба прайсці асведчанне на наянасць алкаголю ў крыві.Пакуль аўтобус з польскай суполкай працягвае знаходзіцца ў Івянцы, дзе затрыманне транспарту супрацоўнікі ДАІ патлумачылі падазрэннем на тое, што кіроўца аўтобуса Тадеуш Бойка можа быць у нецвярозым стане.
- Пасажыры мёрзнуць у аўтобусе, а я ў бальніцы. Праверылі, вязуць мяне ўжо назад, усё ў парадку. Не п'яны. Міліцыянеры спачатку сказалі, што аўтобус нібыта крадзены, затым што я п'яны.
Па апошняй інфармацыі карэспандэнта Радыё Рацыя, які зараз знаходзіцца ў Івянцы, у вёсцы Пяршай, непадалёк ад Івянца, быў затрымана яшчэ адзін аўтобус з ўдзельнікамі схода палякаў. Нагадаем, улады сталі спрабаваць перашкодзіць сходу яшчэ напярэдадні, калі старшыню рады непраўладнага Саюза палякаў запалохвалі па тэлефоне з мэтай, каб той адмовіўся ад грамадскай дзейнасці.
Дзяржаўтаінспецыя затрымлівае аўтамабілі, якія рухаюцца ў бок Івянца, забяраюць дакументы ў кіроўцаў і такім чынам блакуюць даезд прадстаўнікоў польскай меншасці ў Івянец. Людзі едуць, каб выказаць падтрымку Тэрэзе Собаль, супраць якой узбуджана крымінальная справа. Улады сёння хочуць правесці сход у івянецкім аддзеле Саюза палякаў і паставіць на яго чале марыянетачнае кіраўніцтва. Сход прызначаны на 17 гадзін. Як стала вядома, міліцыянеры выклікалі праз адваката Тэрэзу Собаль на допыт, які павінен адбыцца а 16-й гадзіне. Прадстаўнікі польскай меншасці не выключаюць, што супрацоўнікі праваахоўных ворганаў паспрабуюць вырашыць канфлікт сілавым метадам.
Паводле апошніх звестах больш 30 чалавек затрымана супрацоўнікамі міліцыі. Людзі знаходзяцца ў Валожынскім раённным аддзеле ўнутраных спраў, дзе ў іх высвятляюць асабістыя дадзеныя і мэты паездкі ў Івянец. Бягучым часам у Доме польскім знаходзіцца старшыня непрызнаванага ўладамі Саюза палякаў на Беларусі Анжэліка Борыс, якая прыехала аказаць падтрымку сябрам мясцовай арганізацыі і яе кіраўніку Тэрэзе Собаль. Як вядома, сёння ў Івянец плануе прыехаць старшыня праўладнага Саюза палякаў Станіслаў Сямашка. Улады спрабуюць змяніць законнабранае кіраўніцтва арганізацыі, але прадстаўнікі польскай меншасці з усёй краіны маюць намер абараніць Дом польскі і яго кіраўніцтва ад пазазаконнага пасягальніцтва ўлады.
Паводле Радыё Рацыя |
 |