2 кастрычніка 2011 года ў Івянцы адбудзецца Першы Восеньскі фэст св. Міхала Арханёла.
Запрашаем усіх прыняць удзел!
Праграма мерапрыемства
10:00 Св. Імша ў гонар Св. Міхала Арханёла • Св. Імшу ўзначальвае пробашч Мінскага касцёла Св. Сымона і Алены кс. доктар Уладыслаў Завальнюк • Падзяка за плёны і асвячэнне дажынкавых вянкоў • Малітва за настаўнікаў • Працэсія вакол касцёла
12:00 Святочныя віншаванні запрошаных гасцей з краіны і з-за мяжы (на сцэне парафяльнага спартовага цэнтра)