Зрабіць стартавай      Дадаць у абранае
ПОШУК ПА САЙЦЕ:  
RSS-лента навін    Карта сайта      
  Пашыраны пошук па сайце
ПАНЭЛЬ КІРАВАННЯ:
логін :
пароль :
Нагадаць пароль?
 
Навігацыя па сайце
Абярыце патрэбны раздзел ..
Навіны
Усе навіны Івянца
У раёне
У краіне
У свеце

Аб Івянцы
Як даехаць
Гісторыя
Файлы
Софт

Сябры сайта
Усе апошнія навіны
 
 


Наша апытанне
Нам цікава Ваша меркаванне ..
Ці падтрымліваеце Вы вызваленне Саннікава і Бандарэнкі?

Так
Не
Мне ўсё роўна

 
 


Папулярныя артыкулы
Самае папулярнае на сайце ..
» Цукеркавы фэст - 2012
» У Івянцы асвяцілі фігуру Яна Паўла ІІ
» Ловкость рук: на семи кусках курицы вас могут обсчитать ...
» Калі заасфальтуюць Валожын?
» Са святам Перамогі!
 
 


Кнопкі
Rating All.BY
Каталог TUT.BY DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск
Яндекс цитирования
Rambler's Top100 Uvaga.By - Новости и обзоры hi-tech, почта, форум, файлообмен, недвижимость, социальная сеть, чат, каталог сайтов, игры, каталог техники, бесплатно по ByFly
Яндекс.Метрика

 
4-10-2011, 18:54 У Івянцы » Культура  ] • Герб Івянецкага графства
Алесь Белы з М.Люцынкі піша: «На фэсце Св. Міхала, які адбыўся ў Івенцы 2 кастрычніка, ўпершыню прэзентаваны. Гэтая тэрытарыяльная адзінка існавала ў 1745-1845 г. і належала спачатку Салагубам, а пазней Плевакам — роду, з якога паходзіць, між іншым, славуты рускі адвакат Фёдар Плевака. Таварыства роду Плевакаў, зарэгістраванае ў Польшчы, і выступіла з ініцыятывай актуалізацыі рэгіянальнай ідэнтычнасці і рэгіянальнай сімволікі.
Віртуальнае адраджэнне Івянецкага графства не мае на мэце утапічнага вяртання ў феадальныя часы. Аднак па ўсім свеце сімволіка былых феадальных тэрыятарыяльных адзінак выкарыстоўваецца ўжо не асобнымі арыстакратычнымі сем’ямі, але шырокім грамадствам, — нашчадкамі іх былых падданых.

Як ні дзіўна, прыватнаўладальніцкае мястэчка Івянец не мела герба ані за часоў ВКЛ-Рэчы Паспалітай, ані за часоў Расійскай імперыі і СССР. У незалежнай Беларусі за аснову герба ўзялі прыватны герб Салагубаў — залаты леў на чырвоным фоне. Герб Івянецкага графства развівае гэтую ідэю далей, спалучаючы асноўныя элементы гербаў Салагубаў і Плевакаў.

У сучасных умовах віртуальнае “Івянецкае графства” можа служыць выключна сродкам самаідэнтыфікацыі людзей, звязаных са слаўным Івянцом і ваколіцамі сваім паходжаннем або іншымі духоўнымі сувязямі, сродкам маніфестацыі рэгіянальнага патрыятызму.

Герб Івянецкага графства можа выкарыстоўвацца і прыватнымі асобамі, для пазначэння паходжання або тэрытарыяльнай прыналежнасці аб'ектаў уласнасці. Напрыклад, як налепка на аўтамабілі – менавіта на гэтым носьбіце герб і быў прэзентаваны гасцям фэсту Св. Міхала і з задавальненнем імі прыняты. Аднак герб не можа быць “прыватызаваны” нейкім камерцыйным прадпрыемствам і выкарыстоўвацца, цалкам або часткова, як прыватная сімволіка суб’екту гаспадарання. А калі б некалі ў будучыні быў адноўлены, напрыклад, Івянецкі раён (скасаваны ў 1965 г.), ён бы таксама меў усе падставы, каб прыняць гэтую зямельную сімволіку».

 (галасоў: 0)

 
Паважаны наведвальнік, Вы зайшлі на сайт як незарэгістраваны карыстач. Мы рэкамендуем Вам зарэгістравацца альбо ўвайсці на сайт пад сваім імем.

Іншыя навіны па тэме:


 
Галоўная старонка   |   Рэгістрацыя   |   Дадаць навіну   |   Новае на сайце   |   Статыстыка   |  

                COPYRIGHT © 2008-2012 Ivenec.Com All Rights Reserved.
                Powered by DataLife Engine © 2010
IVENEC.COM © 2008-2012