 |
| Навігацыя па сайце |
| Абярыце патрэбны раздзел .. |
 |
|
| |
| |
|
| Наша апытанне |
| Нам цікава Ваша меркаванне .. |
 |
 |
| Ці падтрымліваеце Вы вызваленне Саннікава і Бандарэнкі? |
|
 |
|
| |
| |
|
| Папулярныя артыкулы |
| Самае папулярнае на сайце .. |
 |
|
| |
| |
|
|
 |
 |
|
 |
 |
|
 |
 |
|
 |
 |
 |
 |
 |
Прэзідэнт Польшчы запрасіў на сустрэчу Анжаліку Борыс
Прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі запрасіў на сустрэчу старшыню неафіцыйнага Саюза палякаў на Беларусі (СПБ) Анжаліку Борыс. Пра гэта лідэр арганізацыі паведаміла ў інтэрв’ю БелаПАН
Паводле слоў Борыс, прэзідэнт таксама выказаў салідарнасць з грамадскім аб’яднаннем палякаў. Каментуючы канфлікт вакол Дома польскага ў Івянцы, Анжаліка Борыс адзначыла, што сітуацыя нагадвае ёй падзеі 2005 года, калі спецназ сілай захапіў Дом польскі ў Гродне. «Гэтыя падзеі сведчаць аб працягу палітыкі ціску беларускіх улад на незалежны Саюз палякаў на Беларусі», — пераканана Борыс.
Дзеянні чыноўнікаў супраць незарэгістраванага СПБ яна разглядае ў кантэксце агульнай палітыкі беларускіх улад, якія парушаюць правы чалавека. Гэта палітыка, паводле слоў Борыс, «выяўляецца ў ціску на незалежныя арганізацыі і людзей з незалежнымі поглядамі». У якасці прыкладу яна ўзгадала такія факты, як працяглае ўтрыманне пад вартай без суда прадпрымальніка з Ваўкавыска Мікалая Аўтуховіча, ціск на журналістаў незалежных СМІ, у тым ліку польскага тэлеканала «Белсат», і незарэгістраваны Саюз палякаў.
Анжаліка Борыс выказала падзяку «дэмакратычнай грамадскасці Беларусі і ўсім людзям добрай волі» за салідарнасць з неафіцыйным Саюзам палякаў.
8 лютага ў Дом польскі ў Івянцы прыбылі судовыя выканаўцы ў суправаджэнні супрацоўнікаў міліцыі. Яны памянялі ў будынку ўсе замкі, заявілі, што кіраўніцтва дома незаконна завалодала чужой маёмасцю, і запатрабавалі ад усіх прысутных пакінуць будынак для правядзення вопісу маёмасці. Актывісты мясцовай арганізацыі неафіцыйнага СПБ на чале з Тэрэсай Собаль вымушаны былі выйсці з дома. Собаль назвала тое, што адбылося, «захопам».
У афіцыйным СПБ, у сваю чаргу, заяўляюць, што паводле статусу аб’яднання ўсё 16 беларускіх Дамоў палякаў, у тым ліку ў Івянцы, з’яўляюцца ўласнасцю зарэгістраванага Саюза.
паводле газеты Наша Ніва |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
|
 |
|
 |