|
> Як даехаць да Івянца
|
|
Такім чынам, каб даехаць да Івянца з Мінска ў Вас ёсць два варыянты: аўтобус ці маршрутка (аўтастоп я не лічу). Аўтобусы да Івянца адпраўляюцца з аўтавакзала "Цэнтральны" ці Паўднёва-заходняй аўтастанцыі а таксама ад ст. метро "Каменная горка" (але на Каменнай горцы могуць быць праблемы з месцамі). Каб даехаць да Паўднёва-заходняй аўтастанцыі ад Чыгуначнага вакзала трэба папасці на прыпынак "Дружная" (спускаемся ніжэй першага паверха вакзала, ідзем у канец калідора, па якім дабіраюцца да чыгуначных шляхоў), а там ужо выбірайце аўтобусам (№32, 41, 117, 120) ці тралейбусам (№45, 47, 65) ехаць. Калі Вам зручней ехаць на метро, то можна дабрацца да ст. "Інстытут культуры", выйсці да прыпынку "Маскоўская" (на іншым ад Акадэміі кіравання баку вуліцы) і сесці на вышэйназваны транспарт. Расклад аўтобусаў з Мінска (калі не пазначана іншае аўтобус адпраўляецца з аўтавакзала "Цэнтральны") 6:55 8:50 (сб,ндз) 11:10 15:30 (з Паўднёва-заходняй аўтастанцыі) 16:10 (пт,сб,ндз) 17:00 17:20 (пт) 18:35 (пт,сб,ндз) На "Каменную горку" гэтыя аўтобусы прыбываюць праз 15-20 хвілін. Атрымаць дадатковую інфармацыю, а таксама заказаць квіток можна па тэлефонамм 114, 8 902 101-4-114 Заўсёды актуальны расклад і кошт праезду глядзіце таксама на http://ivctrans.by/bus/first.php Расклад аўтобусаў ад Івянца да Мінска 5:20 6:30 (сб,ндз,пан) 7:03 7:50 (сб) 9:00 12:23 15:20 16:30 (сб,ндз) 18:45 (пт,сб,ндз) Расклад маршруткі ад "Каменнай горкі" Серада - выхадны! 9:00 14:00 18:00 21:00 (пт,сб,ндз) Расклад маршруткі ад Івянца да "Каменнай горкі" 7:00 12:00 17:00 20:00 (пт,сб,ндз) Маршрутка карыстаецца папулярнасцю, таму лепш загадзя патэлефанаваць + 375 29 6251644 (Андрэй Вячаслававіч) і заказаць сабе месца. Вернуться назад return_links(3);?> |